Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Дашкевіч: «Я – ультраправарадыкальны элемэнт беларускай апазыцыі»


На сайце Свабоды прайшла онлайн-канфэрэнцыя зь лідэрам Маладога Фронту Зьмітром Дашкевічам.

28 жніўня ў 6:20 раніцы з гарадзенскай турмы быў вызвалены лідэр Маладога Фронту Зьміцер Дашкевіч. Ён быў у зьняволеньні з 18 сьнежня 2010 году, калі яго затрымалі ў Менску напярэдадні прэзыдэнцкіх выбараў разам зь сябрам па «МФ» Эдуардам Лобавым нібыта за хуліганства.

У першым інтэрвію на волі Дашкевіч сказаў «Свабодзе»:

«Падтрымоўвалі асуджаныя і нават прадстаўнікі адміністрацыі, бо ўсе чытаюць незалежныя СМІ. І я хацеў бы падзякаваць журналістам і тым людзям у гарадзенскай турме, з кім я мог перасякацца, і ў іншых турмах, а таксама супрацоўнікам, бо нехта мог падтрымаць словам, нехта мог прынесьці гарачай гарбаты альбо яблык. Вядома, не магу сказаць, дзе гэта было і хто гэта быў, але гэтыя людзі ведаюць, і я ім вельмі ўдзячны. Прыйдзе час, і я ім асабіста падзякую».

Задаць пытаньне Зьмітру Дашкевічу можна тут.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG