Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалій» разладу. Навошта Лукашэнка ўзяў закладніка?


Гендырэктар расейскай кампаніі «Уралкалій» Уладзіслаў Баумгертнэр затрыманы пасьля сустрэчы з прэм’ер-міністрам Беларусі Міхаілам Мясьніковічам. Баўмгертнэр арыштаваны на два месяцы і знаходзіцца ў менскай турме КДБ. Улады Беларусі вінавацяць мэнэджараў «Уралкалія» ў эканамічных злачынствах. Пад ударам бізнэс мільярдэраў Сулеймана Керымава і Філарэта Галчава. Расейскі віцэ-прэм’ер Ігар Шувалаў заявіў, што дзеяньні Менску «ня ўлазяць ні ў якія рамкі». Расейскі амбасадар ужо пабываў у Генпракуратуры Беларусі. Уладзімер Пуцін пакуль маўчыць.

Крызыс у расейска-беларускіх адносінах у праграме расейскай службы Радыё Свабода «Тварам да падзеі» ў жывым тэле- і радыёэфіры абмяркоўвалі: старшыня Экспэртнай Рады Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Беларусі Аляксандр Дабравольскі, журналіст Павал Шарамет, аглядальнік беларускай службы Радыё Свабода Юры Дракахруст і намесьнік дэкана факультэта сусьветнай эканомікі і сусьветнай палітыкі Вышэйшай школы эканомікі Андрэй Суздальцаў. Вёў перадачу Міхаіл Сакалоў.



Перадачу можна прачытаць на сайце расейскай службы радыё Свабода

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG