Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прадстаўнікоў амбасады Расеі пакуль не дапусьцілі да Баўмгертнэра


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

Расейская амбасада ў Менску пакуль не атрымала дазволу ад беларускіх уладаў на сустрэчу з арыштаваным дырэктарам расейскага «Ўралкалія», старшынёй Назіральнага савета ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» Ўладзіславам Баўмгертнэрам.

Пра гэта паведаміў карэспандэнту Свабоды дарадца амбасады Ўладзімер Марчукоў.

“У адпаведнасьці з консульскім пагадненьнем, такі доступ павінны прадставіць цягам трох сутак ад моманту затрыманьня замежнага грамадзяніна. Калі яго затрымалі 26 жніўня прыкладна каля гадзіны, то сёньня будзе двое сутак. Таму беларускі мог мае яшчэ суткі. Магчыма, усё вырашыцца і сёньня”, - сказаў Марчукоў.

Уладзіслава Баўмгертнэра ўтрымліваюць ў СІЗА КДБ.
XS
SM
MD
LG