Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША адзначаюць юбілей прамовы Марціна Лютэра Кінга


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама выступіць 28 жніўня са зваротам да краіны з нагоды 50-х угодкаў "Маршу на Вашынгтон» - мірнай акцыі ў абарону грамадзянскіх правоў, у якой 28 жніўня 1963 года прынялі ўдзел амаль трыста тысяч чалавек.

Першы прэзыдэнт-афраамэрыканец выступіць на прыступках помніка Абрагаму Лінкальну ў Вашынгтоне, дзе пяцьдзесят гадоў таму лідэр руху за грамадзянскія правы Марцін Лютэр Кінг выступіў зь легендарнай прамовай «У мяне ёсьць мара». Гэты выступ лічыцца паваротным момантам у гісторыі міжрасавых адносін у Злучаных Штатах.

Кінг гаварыў, што марыць пра тое, каб яго дзеці змаглі жыць у сьвеце, дзе іх ацэньвалі б па іх чалавечых якасьцях, а не па колеру скуры.

Ва ўрачыстай цырымоніі, за якой, як чакаецца, будуць назіраць дзесяткі тысяч чалавек, таксама прымуць удзел экс-прэзыдэнты ЗША Джымі Картэр і Біл Клінтан. Прэзыдэнты Джордж Буш-старэйшы і Джордж Буш-малодшы былі вымушаныя па стане здароўя адмовіцца ад запрашэньня прыехаць у Вашынгтон.

У рамках цырымоніі ля помніка Лінкальну адбудзецца набажэнства, у якім возьмуць удзел прадстаўнікі розных веравызнаньняў, а ў 15 гадзін па мясцовым часе, гэта значыць у той час, калі 50 гадоў таму Марцін Лютэр Кінг пачаў свой выступ, па ўсёй краіне загучаць царкоўныя званы.

У 1964 годзе Кінг ўзнагароджаны Нобэлеўскай прэміяй міру за заслугі ў барацьбе з сэгрэгацыяй і расавай дыскрымінацыяй.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG