Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт: пэнсіянэраў у Пінску штурхалі законна


Затрыманьне пэнсіянэраў за незаконны гандаль у Пінску
Затрыманьне пэнсіянэраў за незаконны гандаль у Пінску

Сьледчыя апраўдалі грубае выкарыстаньне міліцыяй сілы супраць пэнсіянэраў, якія гандлявалі на рынку ў Пінску.

Сьледчы камітэт Рэспублікі Беларусь па Берасьцейскай вобласьці апублікаваў вынікі праверкі інцыдэнту ў Пінску 7 ліпеня каля міні-кірмашу «Заходні», калі міліцыянты штурхалі і сілай цягнулі ў машыны пэнсіянэраў.

«У выніку праверкі было ўстаноўлена, што супрацоўнікі РАУС дзейнічалі ў рамках беларускага заканадаўства. У той жа час дзеяньні затрыманых на рынку грамадзян зьяўляюцца адміністрацыйным правапарушэньнем. Згодна з арт. 12.17 ч. 8 „Парушэньне правілаў гандлю“ і 23.3 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэньнях „Умяшальніцтва ў разбор справы аб адміністрацыйным правапарушэньні“ яны заплацяць штраф», — цытуе спарваздачу берасьцейскага сьледчага камітэту «Вячэрні Брэст».

Праверку праводзіў Пінскі міжраённы аддзел Сьледчага камітэту.

7 ліпеня ў Пінску міліцыянты забіралі гандляроў у аўтамабілі, тыя супраціўляліся. Людзі здымалі гэта на відэа. Інцыдэнт выклікаў хвалю абурэньня. За тыдзень відэа прагледзела каля ста тысяч чалавек.

На відэа бачна, як міліцыянты жорстка заштурхоўваюць пэнсіянэраў-гандляроў у аўтамабілі, нават закідваюць сталую жанчыну дагары нагамі.


Хапун у Пінску абмяркоўваюць дагэтуль
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:16 0:00
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG