Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 28 жніўня: Вызваленьне лідэра «Маладога Фронту» Зьмітра Дашкевіча, дзень нараджэньня Аляксандра Ўласава і Генадзя Бураўкіна


Зьміцер Дашкевіч выступае на Плошчы

Зьміцер Дашкевіч выступае на Плошчы

Падзеі і даты ў Беларусі, сьвеце, гісторыі

ПАДЗЕІ ДНЯ

Горадня, лідэр арганізацыі «Малады фронт», палітвязень Зьміцер Дашкевіч выйдзе на волю пасьля амаль трох гадоў зьняволеньня.

У вайсковым інфармацыйным агенцтве Ваяр адбудзецца прэсавая канфэрэнцыя міністра абароны Юрыя Жадобіна. Пачатак у 11.30.

У кафэ «Камяніца» пройдзе прэсавая канфэрэнцыя, прысьвечаная юбілейнаму фольк-фэсту «Камяніца». Пачатак у 15.30.

Брусэль, Эўрапарлямэнт правядзе слуханьні па расейска-ўкраінскім гандлёвым канфлікце

Вэнэцыя, Пачатак 70-га Вэнэцыянскага кінафэстывалю




ДЗЕНЬ У ГІСТОРЫІ

1656 — перамога войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Любжам у часе II Паўночнае вайны

1919 — У Вільні адбылося ўрачыстае адкрыцьцё ўнівэрсытэту Стэфана Баторыя, які быў створаны на месцы былога Віленскага ўнівэрсытэту

1990 — Ірак абвясьціў Кувэйт сваёй правінцыяй

1994 — у Беларусі ўпершыню адбылося сьвяткаваньне Дня беларускай пісьменнасьці і друку.

У гэты дзень нарадзіліся:

1749 — Ёган Вольфганг фон Гётэ, нямецкі пісьменьнік

1828 — Леў Талстой, расейскі пісьменьнік

1874 — Аляксандар Уласаў, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, публіцыст, палітык, рэдактар «Нашай Нівы» ў пачатку ХХ стагодзьдзя. У 1918 уваходзіў у склад Рады БНР. Быў арыштаваны НКВД у 1939 годзе, памёр у ГУЛагу.

1890 — Язэп Рэшаць, беларускі рэлігійны і культурна-асьветны дзяяч, навуковец, пэдагог, пісьменьнік, драматург і публіцыст

1915 — Чэслаў Найдзюк, беларускі грамадзкі дзяяч, дзяяч беларускай эміграцыі ў Каліфорніі

1936 — Генадзь Бураўкін, беларускі паэт, дзяржаўны дзеяч, дыплямат, першы прадстаўнік незалежнай Беларусі ў ААН


1972 — Зьміцер Завадзкі, беларускі журналіст, тэлевізійны апэратар. Гвалтоўна зьнік у 2000 годзе.


У гэты дзень памерлі:

430 — сьвяты Аўгусьцін Аўрэлій, прапаведнік хрысьціянства

1640 — Рафал Корсак, уніяцкі царкоўны дзяяч Рэчы Паспалітай

1744 — Васіль Вашчыла, кіраўнік узброенага сялянскага паўстаньня ў Крычаўскім старостве ў 40-х гадах XVIII стагодзьдзя.

1937 — Аляксандар Каваленя, беларускі археоляг

1979 — Канстанцін Сіманаў, расейскі пісьменьнік. Паводле запавету, ягоны попел разьвеяны пад Магілевам.

ЦЫТАТА ДНЯ

Народ мой,
дзякуй,
што нідзе
Мяне балюча не ўпікнулі
За твой далёкі век мінулы,
За сённяшні твой сіні дзень.
I аднаго хачу ў жыцці,
Каб ты не паглядзеў з дакорам,
Каб за мяне ніколі сорам
Табе душу не засмуціў.


Генадзь Бураўкін

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG