Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сурыкаў ні пра што не дамовіўся з пракурорам Куклісам


Аляксандар Сурыкаў па дарозе ў Генэральную пракуратуру

Аляксандар Сурыкаў па дарозе ў Генэральную пракуратуру

Амбасада Расеі і пракуратура па-рознаму трактуюць вынікі сёньняшняй сустрэчы амбасадара Аляксандра Сурыкава з кіраўніцтвам Генэральнай пракуратуры ў справе арышту Баўмгертнэра. З наяўнай інфармацыі можна зрабіць выснову, што Сурыкаў, які дамагаўся вызваленьня расейскага бізнэсоўца, ні пра што не дамовіўся.

Дарадца амбасады Расеі ў Менску Ўладзімер Марчукоў паведаміў, што ў Генэральнай пракуратуры Беларусі на сустрэчы з расейскім амбасадарам Аляксандрам Сурыкавым паабяцалі «яшчэ раз прааналізаваць законнасьць затрыманьня і арышту генэральнага дырэктара „Ўралкалія“ Ўладзіслава Баўмгертнэра».

Тым часам прэсавая служба Генэральнай пракуратуры Беларусі ў інтэрвію БЕЛТА іначай расставіла акцэнты ў інфармацыі пра сустрэчу выканаўцы абавязкаў генэральнага пракурора Беларусі Мікалая Кукліса з амбасадарам Расеі:

«Падчас сустрэчы амбасадар выказаў сумнеў у законнасьці затрыманьня грамадзяніна Расейскай Фэдэрацыі Ўладзіслава Баўмгертнэра і хадайнічаў аб яго вызваленьні з-пад варты або зьмяненьні яму меры стрыманьня. Мікалай Кукліс растлумачыў падставы ўзбуджэньня крымінальнай справы і затрыманьня Ўладзіслава Баўмгертнэра, а таксама паведаміў, што хадайніцтва амбасадара будзе разгледжана Генэральнай пракуратурай ва ўстаноўленым законам парадку».
XS
SM
MD
LG