Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША гатовыя нанесьці ўдар па Сырыі


Сакратар абароны ЗША Чак Хэйгел

Сакратар абароны ЗША Чак Хэйгел

Узброеныя сілы ЗША знаходзяцца ў гатоўнасьці нанесьці ўдары па Сырыі, калі прэзыдэнт Барак Абама дасьць загад аб нападзе, заявіў міністар абароны ЗША Чак Хэйгэл.

Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры заявіў пра існаваньне «неабвержных» доказаў прымяненьня хімічнай зброі ў Сырыі.

Вялікая Брытанія таксама распрацоўвае пляны магчымай ваеннай акцыі ў Сырыі. Прэм’ер-міністар Вялікай Брытаніі Дэвід Кэмэран перапыніў свой адпачынак і вярнуўся ў Лёндан у сувязі з разьвіцьцём падзеяў у Сырыі.

Міністар замежных спраў Італіі Эма Баніна заявіла, што любое нанясеньне ўдару па Сырыі ў сувязі зь меркаваным ужываньнем Дамаскам хімічнай зброі супраць мірных жыхароў павінна быць санкцыянаванае Радай Бясьпекі ААН.

Кіраўнік МЗС Сырыі Вахід Муалем заявіў, што ваеннае ўмяшаньне ў канфлікт у Сырыі з боку краінаў Захаду будзе ў інтарэсах паўстанцкіх груповак, зьвязаных з «Аль-Каідай». Ён адзначыў, што Дамаск працягне ваенныя дзеяньні супраць паўстанцаў, нягледзячы на патэнцыйную пагрозу замежнага ўварваньня.

Раней паведамлялася, што экспэрты ААН па хімічнай зброі адклалі да серады працу ў раёне меркаванай хімічнай атакі ў прыгарадзе Дамаску 21 жніўня.
XS
SM
MD
LG