Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Марцін Лютэр Кінг 50 гадоў таму: «У мяне ёсьць мара»


28 жніўня 1963 году, у Вашынгтоне каля помніка былому прэзыдэнту ЗША Абрагаму Лінкальну сабраліся каля 250 тысяч чалавек, патрабуючы роўных правоў для чорных жыхароў краіны.

28 жніўня 1963 году, у Вашынгтоне каля помніка былому прэзыдэнту ЗША Абрагаму Лінкальну сабраліся каля 250 тысяч чалавек, патрабуючы роўных правоў для чорных жыхароў краіны.

50 гадоў таму, 28 жніўня 1963 году, у Вашынгтоне каля помніка былому прэзыдэнту ЗША Абрагаму Лінкальну сабраліся каля 250 тысяч чалавек, патрабуючы працоўных месцаў, сацыяльнай справядлівасьці і роўных правоў для чорных жыхароў краіны. Дэманстрацыя адбылася перад помнікам чалавеку, які 100 гадоў раней падпісаў праклямацыю аб вызваленьні рабоў у Амэрыцы.

Перад гэтым агромністым натоўпам выступіў Марцін Лютэр Кінг, на той час найбольш вядомы абаронца грамадзянскіх правоў чарнаскурых у Амэрыцы. 15-хвілінная прамова Марціна Лютэра Кінга, вядомая пад назвай «У мяне ёсьць мара» (I Have a Dream), увайшла ў гісторыю як самы магутны і красамоўны голас у абарону справядлівасьці і роўнасьці, які стаўся натхненьнем для будучых змагароў за свабоду, справядлівасьць і праўду.

У прыватнасьці, Марцін Лютэр Кінг тады сказаў:

«Мы ня можам павярнуць назад. Ёсьць такія, якія пытаюцца тых, хто адданы справе абароны грамадзянскіх правоў: «Калі вы супакоіцеся?» Мы не супакоімся, пакуль нашы целы, пацяжэлыя ад стомы, выкліканай доўгім падарожжам, ня змогуць атрымаць начлег у прыдарожных матэлях і гарадзкіх гатэлях. Мы не супакоімся, пакуль асноўным відам перамяшчэньня нэгра застаецца пераезд з маленькага гета ў вялікае. Мы не супакоімся, пакуль нэгр у Місісіпі ня зможа галасаваць, а нэгр у Нью-Ёрку не перастане лічыць, што яму няма за што галасаваць. (...)

Я не забываю, што многія з вас прыбылі сюды, прайшоўшы празь вялікія выпрабаваньні і пакуты. Некаторыя з вас прыбылі сюды наўпрост з цесных турэмных камэраў. Некаторыя з вас прыбылі з раёнаў, у якіх за ваша імкненьне да свабоды на вас абрынуліся буры перасьледу і навальніцы паліцэйскай жорсткасьці. Вы сталі вэтэранамі стваральных пакутаў. Працягвайце працаваць, верачы ў тое, што незаслужаныя пакуты акупляюцца. (...)
Я кажу вам сёньня, сябры мае, што, нягледзячы на цяжкасьці і расчараваньні, у мяне ёсьць мара. Гэта мара, якая глыбока ўкаранілася ў Амэрыканскай мары.

Я кажу вам сёньня, сябры мае, што, нягледзячы на цяжкасьці і расчараваньні, у мяне ёсьць мара. Гэта мара, якая глыбока ўкаранілася ў Амэрыканскай мары.

У мяне ёсьць мара, што настане дзень, калі наша нацыя акрыяе і дажыве да сапраўднага сэнсу свайго дэвізу: «Мы лічым відавочным, што ўсе людзі створаныя роўнымі».

У мяне ёсьць мара, што на чырвоных пагорках Джорджыі надыдзе дзень, калі сыны былых рабоў і сыны былых рабаўладальнікаў змогуць засесьці разам за сталом братэрства.

У мяне ёсьць мара, што настане дзень, калі нават штат Місісіпі, пустынны штат, які зьнемагае ад напалу несправядлівасьці і прыгнёту, будзе ператвораны ў аазіс свабоды і справядлівасьці.

У мяне ёсьць мара, што настане дзень, калі чацьвёра маіх дзяцей будуць жыць у краіне, дзе пра іх будуць судзіць не па колеры іх скуры, а па тым, што яны сабой уяўляюць. (...)
У мяне ёсьць мара, што настане дзень, калі чацьвёра маіх дзяцей будуць жыць у краіне, дзе пра іх будуць судзіць не па колеры іх скуры, а па тым, што яны сабой уяўляюць

У мяне ёсьць мара, што настане дзень, калі ўсе нізіны паднімуцца, ўсе пагоркі і горы апусьцяцца, няроўныя мясцовасьці будуць ператвораныя ў раўніны, скрыўленыя месцы стануць прамымі, веліч Госпада паўстане перад намі і ўсе сьмяротныя разам пераканаюцца ў гэтым.

Такая наша надзея. Гэта вера, зь якой я вяртаюся на Поўдзень.

З гэтай верай мы зможам высечы камень надзеі з гары адчаю. З гэтай верай мы зможам пераўтварыць бязладныя галасы нашага народу ў выдатную сымфонію братэрства. З гэтай верай мы зможам разам працаваць, разам маліцца, разам змагацца, разам ісьці ў турмы, разам абараняць свабоду, ведаючы, што аднойчы мы будзем свабоднымі".

Марцін Лютэр Кінг быў застрэлены снайпэрам 4 красавіка 1968 году ў Мэмфісе, штат Тэнэсі, куды прыехаў, каб падтрымаць страйк чарнаскурых працоўных у горадзе.

У 1983 годзе прэзыдэнт ЗША Рональд Рэйган устанавіў дзяржаўнае сьвята — Дзень Марціна Лютэра Кінга, які адзначаецца ў трэці панядзелак лютага.



Радыё Свабода зьвярнулася да моладзевай лідэркі Насты Дашкевіч распавесьці пра сваю мару

XS
SM
MD
LG