Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кампанія за вызваленьне лекара Паснова робіцца міжнароднай


Ігар Пасноў

Ігар Пасноў

Віцебскі стваральнік незарэгістраванай Кансэрватыўна-хрысьціянскай партыі «Белая Русь» Сяргей Рыжоў зьвярнуўся ў Міжнародную лігу абароны правоў чалавека з просьбай заступіцца за лекара Ігара Паснова.

Спадар Рыжоў піша, што «лекар-псыхатэрапэўт прымусова зьмешчаны на прымусовае лячэньне ў псыхіятрычную клініку Віцебску пасьля сэрыі публікацыяў і рэпартажаў у СМІ за крытыку дзейнай у Рэспубліцы Беларусь улады».

Віцебскі палітык прапануе падпісаць на знак салідарнасьці зь Ігарам Пасновым разьмешчаную ў інтэрнэце пэтыцыю.
XS
SM
MD
LG