Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Яна ўжо, лічыце, закаркаваная. У адным асобна ўзятым месцы. На памежным пераходзе Прывалка-Райгард, што ў Гарадзенскім раёне. Закаркаваная пакупнікамі віскі і гарэлкі.

Зь літоўскага «фры-шопу» у памежнай зоне. Кароткі яе адмежак забірае некалькі гадзінаў часу: пасажыры машын і аўтобусаў, што вяртаюцца ў Беларусь, сьпяшаюцца абавязкова «затаварыцца». У «фры-шоп» стаіць чарга на вуліцы, такога ніколі не здаралася! У паасобныя моманты, у прадчуваньні вайны, напрыклад, так скупляюць соль, запалкі і мыла.

Зь першага верасьня КПП на літоўскай мяжы беларусы закрываюць. Абяцаюць, што на паўтара месяца. Але народ, як заўжды, не дае веры: можа і на два, і тры месяцы зацягнуцца, і нават на больш, бо зіма пачнецца. Тое, што закрываюць, зрэшты, станоўчы знак. Зь беларускага боку нарэшце гатовыя ўсе патрэбныя для нармальнай працы КПП будынкі. Цяпер службы разьмешчаныя ў буданах. Часовае закрыцьцё, як выглядае, патрэбна, каб пракласьці новы асфальт і штосьці дарабіць. Калі ўсё закончаць, літоўскае КПП будзе выглядаць побач менш выгодна.

Але пажывем-пабачым, а пакуль нібы ў чаканьні канца сьвету надзвычайна актывізаваліся гарадзенскія «мурашы», пешаходы, якія ходзяць церазь мяжу з мэтай пакупкі алькаголю. Чарга ад шлягбаўма да дзьвярэй «фры-шопа», як у савецкія часы па каўбасу ці ў гарэлачную краму ў часы гарбачоўскага ўказу. Такога раней ніколі не было ў памежнай зоне! Міжвольная думка: Горадня і раён зараз абап’юцца танным віскі і гарэлкай зь мяжы. Да Новага году хопіць з галавой. Гэта як піць даць, дакладна.
З нагоды паломніцтва ў «фры-шоп» можна было б выказаць жаль самагоншчыкам, бізнэс якіх моцна пацерпіць ад новай — «панскай» звычкі піць шклянкамі віскі.

Дзякуючы правілам «мытнага зьвязу» можна браць тры літры! Крыху ранейшае ўражаньне: маладая мама з двума дзецьмі. Вядзе іх па віскі сьледам за ўсімі пасажырамі. Ледзь нясе бутэлькі: па поўнай норме на кожнага, разам — дзевяць літраў! Пэнсіянэркі пастаянна езьдзяць туды-сюды і таксама ці не галоўная мэта — тры літры алькаголю. Ува ўсіх стрымана шчасьлівыя вочы... Усё ж «напой ангельскіх арыстакратаў», ня «паленая» гарэлка, не самаробная.

З нагоды паломніцтва ў «фры-шоп» можна было б выказаць жаль самагоншчыкам, бізнэс якіх моцна пацерпіць ад новай — «панскай» звычкі піць шклянкамі віскі. Аднак, як сказаў мне мясцовы жыхар, у раёне вучэньняў самагоншчыкі практычна пераможаныя: у Гожы, вялікай вёсцы, набыць паўлітэрку можна сёньня хіба толькі ў адной бабкі. Ён, дарэчы, прасьвяціў мяне: сярод заўзятых наведнікаў памежнага «фры-шопу» ёсьць дастаўцы ў бары Друскенік і Горадні, куды возяць моцныя напоі па замове. Стары, сказаў ён мне: сам разваж, літровая тэкіла ў памежнай зоне будзе за дзесяць эўра, а ў нашай краме можа быць у чатыры разы больш — розьніца?
Няцяжка прадбачыць, што літровыя бутлі віскі зь літоўскага «фры-шопу» трапяць менавіта да беларускіх «партызанаў, і вайсковыя гульні пад Гожай пройдуць пад істотным «натаўскім» градусам.

Між іншым: у верасьні на Госкім палігоне, які цягнецца ўздоўж дарогі на Друскенікі да літоўскай мяжы, адбудуцца маштабныя вучэньні. Гэтым разам супольныя, беларуска-расейскія, якія праводзяцца раз на два гады па чарзе — у РФ і РБ. Можна спакойна адпрацоўваць любы сцэнар: якраз на час вучэньняў ніякага пабочнага руху побач з палігонам ня будзе, перш за ўсё замежнікі езьдзіць перастануць, што самае галоўнае. Дык ці выпадковае гэта супадзеньне? Думаю, што няма тут супадзеньня.

Пачатак восені можа быць халаднаватым. «Партызанаў», якія прызываюць на манэўры, папярэдзілі, каб бралі абавязкова сподняе, спаць будуць у намётах. Няцяжка прадбачыць, што літровыя бутлі віскі зь літоўскага «фры-шопу» трапяць менавіта да беларускіх «партызанаў, і вайсковыя гульні пад Гожай пройдуць пад істотным «натаўскім» градусам.
  • 16x9 Image

    Сяргей Астраўцоў

    Нарадзіўся 11 красавіка 1959 г. у Менску. Сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага пэн-цэнтру, выдаў сем кніг прозы і публіцыстыкі.

XS
SM
MD
LG