Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прысуд Гайдукову пакінулі бязь зьменаў


Андрэй Гадукоў

Андрэй Гадукоў

27 жніўня Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова і пакінуў прысуд бязь зьменаў.

Паседжаньне адбывалася ў закрытым рэжыме, на ім прысутнічалі толькі адвакаты.

Праваабаронца Валянцін Стэфановіч так камэнтуе рашэньне Вярхоўнага суду:

Валянцін Стэфановіч

Валянцін Стэфановіч

«Пасьля публікацыяў у СБ некаторых матэрыялаў крымінальнай справы ў мяне не было сумневу, што рашэньне будзе такое. Хоць ёсьць пэўныя недарэчнасьці, нават калі глядзець адносна нашага заканадаўства. Напрыклад, ёсьць пастанова пленуму Вярхоўнага суду РБ аб прызначэньні пакараньняў. Пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі па малазначных злачынствах можа быць прыменена толькі з улікам характарыстык асобы і калі выпраўленьне асобы можа быць дасягнутае толькі шляхам ізаляцыі. Злачынства Гайдукова якраз адносіцца да катэгорыі малазначных. Суд павінен быў улічыць, што Гайдукоў раней не прыцягваўся да адказнасьці. Таму я не лічу, што тут ёсьць патрэба ў ягонай ізаляцыі.

Мы лічым і лічылі, што ў справе Гайдукова маем дачыненьне выключна з правакацыяй злачынства з боку КДБ. Быў ліст, які нібыта Гайдукоў накіраваў на імя ЦРУ. Сьцьвярджаецца, што ён быў атрыманы адрасатам. Відаць, ЦРУ само пазваніла ў КДБ і паведаміла, што атрымала такі ліст. Але дапусьцім, што ліст быў адасланы. Усё, што адбывалася далей, — гэта толькі дзеяньні з боку КДБ. Ніякага кантакту з замежнай выведкай у Гайдукова не было.

Таму з боку Гайдукова не было складу злачынства. Мы ў дадзеным выпадку ацэньваем дзеяньні КДБ, а не самога Гайдукова — пісаў ён ліст ці не пісаў. Важна тое, што КДБ стварыў гэтую справу, сам яе расьсьледаваў і сам пасадзіў Гайдукова ў турму».

Сябар Андрэй Гайдукова Яўген Канстанцінаў: «Я чакаў, што прысуд перагледзяць. Тым больш што тон артыкула ў СБ быў сьлязьлівы, гаварылася, што хлопец ня мусіць сядзець у турме. Я спадзяваўся, што ўсё пераменіцца. Думаю, што прысуд несправядлівы. Далей усё будзе залежаць ад дзеяньняў адвакатаў, ці будуць яны падаваць на ўмоўна-датэрміновае вызваленьне».


27 жніўня Вярхоўны суд адхіліў касацыйную скаргу Андрэя Гайдукова і пакінуў прысуд бязь зьменаў.

Паседжаньне адбывалася ў закрытым рэжыме, на ім прысутнічалі толькі адвакаты.

1 ліпеня 2013 году Андрэй Гайдукоў быў асуджаны на 1,5 года пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў «спробе ўсталяваць супрацоўніцтва з замежнай спэцслужбай».

8 лістапада 2012 году Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. 13 лістапада 2012 году Камітэт дзяржбясьпекі распаўсюдзіў інфармацыю пра спыненьне супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Беларусі, які займаўся па заданьні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненьні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа паводле ч.1 арт.356 Крымінальнага кодэксу (здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці).
XS
SM
MD
LG