Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вярхоўны суд разгледзіць касацыйную скаргу Гайдукова


Андрэй Гайдукоў

Андрэй Гайдукоў

27 жніўня ў Вярхоўным судзе разглядаецца касацыйная скарга Андрэя Гайдукова.

1 ліпеня 2013 Андрэй Гайдукоў быў асуджаны да 1,5 гадоў пазбаўленьня волі па абвінавачваньні ў «спробе ўсталяваць супрацоўніцтва з замежнай спэцслужбай».

8 лістапада 2012 года Андрэй Гайдукоў быў затрыманы супрацоўнікамі КДБ і зьмешчаны ў сьледчы ізалятар КДБ. 13 лістапада 2012 года Камітэтам
дзяржбясьпекі была распаўсюджаная інфармацыя аб спыненьні супрацьпраўнай дзейнасьці грамадзяніна Беларусі, які займаўся па заданьні замежнай выведкі зборам і перадачай інфармацыі палітычнага і эканамічнага характару. У дачыненьні да затрыманага ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.356 крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзеньня агентурнай дзейнасьці).

Пад час судовага працэсу абвінавачваньні былі перакваліфікаваныя.

Андрэй Гайдукоў да затрыманьня працаваў сьлесарам на нафтаперапрацоўчым заводзе «Нафтан» у Наваполацку.

Паводле праваабаронцаў, асуджэньне Гайдукова зьяўляецца неабгрунтаваным і палітычна матываваным.
XS
SM
MD
LG