Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Каля Дамаску абстраляныя інспэктары ААН


Інспэктар ААН слухае паказаньні чалавека ў Дамаску. Інспэктары дабраліся да месца, дзе, як мяркуецца, была ўжыта хімічная зброя
Інспэктар ААН слухае паказаньні чалавека ў Дамаску. Інспэктары дабраліся да месца, дзе, як мяркуецца, была ўжыта хімічная зброя
У Сырыі сёньня снайпэры адкрылі агонь па машынах з назіральнікамі ААН, якія накіроўваліся ў адзін з прыгарадаў Дамаска, каб агледзець месца меркаванай хімічнай атакі.

Ніхто з назіральнікаў не пацярпеў, але паўстала неабходнасьць замяніць адну з пашкоджаных машын, таму экспэрты вярнуліся ў гатэль, — паведамілі ў ААН.

Назіральнікі знаходзяцца ў Сырыі з 18 жніўня. У нядзелю мясцовыя ўлады дазволілі ім наведаць прадмесьце Дамаска, дзе, як сьцьвярджаюць паўстанцы, вайскоўцы ў сераду ўжылі хімічную зброю, у выніку чаго загінулі сотні людзей.

ЗША і некаторых заходнія краіны заявілі, што ў іх застаецца ўсё менш сумненьняў у тым, што сырыйскія ўрадавыя сілы сапраўды стаяць за гэтай атакай. Па словах кіраўніка Пэнтагону Чака Хэйгела, Вашынгтон разглядае ўсе магчымыя варыянты дзеяньняў у адказ. Прэзыдэнт Сырыі Башар Асад назваў абвінавачваньні «абсурднымі», папярэдзіўшы ЗША пра наступствы ваеннага ўмяшаньня. Кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на прэс-канфэрэнцыі ў Маскве заявіў, што ўжываньне Захадам сілы без санкцыі Рады Бясьпекі ААН стане грубым парушэньнем міжнароднага права.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG