Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сьведкі-міліцыянты не зьявіліся на суд над нацболам


Дзяніс Сахар

Дзяніс Сахар

У Менскім раённым судзе працягнулі разгляд адміністрацыйнай справы актывіста нацыянал-бальшавіцкага руху Беларусі Дзяніса Сахара, якога затрымалі 10 жніўня.

Яго вінавацяць у непадпарадкаваньні законным патрабаваньням службовай асобы (арт 23.4 КаАП РБ).

Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі падчас правядзеньня нацболамі спартыўна-палявых збораў у раёне Воўкавіцкага вадасховішча ў Менскім раёне.

Сёньня на судзе павінны былі выступаць два сьведкі-міліцыянты, якія затрымлівалі Дзяніса Сахара і праходзяць па справе як пацярпелыя. Аднак сьведкі ў суд не зьявіліся. Адвакат Дзяніса Сахара настойваў на апытаньні міліцыянтаў, бо ў іхніх паказаньнях багата працэсуальных супярэчнасьцяў.

У судзе апыталі трох сьведак з боку Дзяніса Сахара. Ягоныя паплечнікі Яўген Контуш, Дзьмітрый Паліенка і Аляксандар Гулевіч далі паказаньні, якія цалкам пацьвярджаюць вэрсію Дзяніса Сахара, паводле якой яго затрымалі міліцыянты, ужыўшы кайданкі і пырснуўшы ў твар сьлезацечны газ.

Дзяніс Сахар лічыць: сьведкі-міліцыянты не зьявіліся на судовае паседжаньне таму, што нематывавана ўжылі да яго фізычную сілу, а таксама сьлезацечны газ. На думку Дзяніса, каб схаваць сытуацыю перавышэньня паўнамоцтваў, міліцыянты вырашылі назвацца пацярпелымі.

Суд узяў на сябе абавязаньне знайсьці сьведак і запрасіць іх на наступнае судовае паседжаньне, якое адбудзецца 4 верасьня.
XS
SM
MD
LG