Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Уралкалий» абвінаваціў Менск у правакацыі


Уладзіслаў Баўмгертнэр

Уладзіслаў Баўмгертнэр

«Уралкалий» назваў затрыманьне генэральнага дырэктара кампаніі Ўладзіслава Баўмгертнэра грубай правакацыяй з боку Менску. Аб гэтым паведамляе РІА Новости са спасылкай на прадстаўніка кампаніі.

Як адзначыў суразмоўца, Баумгертнэр знаходзіўся ў Менску па запрашэньні ўраду Беларусі. «Уралкалий» ужо зьвярнуўся ў МЗС Расеі і расейскае консульства з просьбай аб спрыяньні ў вызваленьні топ-мэнэджэра.

Затрыманьне Баўмгертнера выклікала зьдзіўленьне ў кіраўніцтве кампаніі «Беларуськалі», паведамляе «Інтэрфакс». Паводле прадстаўніка «Беларуськалія», на мінулым тыдні, уключаючы выходныя дні, Баўмгертнэр у Беларусь не прыяжджаў, таму незразумела, калі менавіта ён быў затрыманы.
XS
SM
MD
LG