Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кірыл Коктыш: «Арышт Баумгертнэра — абвяшчэньне вайны»


Кірыл Коктыш

Кірыл Коктыш

Маскоўскі палітоляг, дацэнт Маскоўскага дзяржаўнага інстытуту міжнародных дачыненьняў Кірыл Коктыш назваў арышт у Менску гендырэктара «Ўралкалія» Ўладзіслава Баўмгэертнэра вельмі дзіўным паваротам у калійных спрэчках Беларусі і Расеі:

«Гэта адкрытае абвяшчэньне вайны. Думаю, што зараз пачнецца нейкі доўгі раўнд торгу. Я думаю, што ў Расеі будуць, мякка кажучы, шчыра зьдзіўленыя, калі ня ў шоку. І вельмі цікава, як далей гэта будзе вырашацца. Лукашэнка пачаў дэманстраваць даволі жорсткі стыль. Раней так бывала, што калі Лукашэнка дэманстраваў жорсткі стыль, то Расея адступала ўбок. Цікава, што будзе гэтым разам», — сказаў Свабодзе Кірыл Коктыш.

У самой кампаніі «Ўралкалій» камэнтаваць сытуацыю з арыштам іхняга генэральнага дырэктара пакуль адмаўляюцца.
XS
SM
MD
LG