Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міліцыя сарвала пікет супраць расейскай авіябазы ў Менску


Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў сёньня зьбіраўся правесьці аднаасобны пікет супраць расейскай авіябазы ля будынку расейскай амбасады ў Менску.

Спадар Гладышаў прыбыў да амбасады з плякатам.

На ягоным плякаце напісана: «Не замежным ваенным базам! Расейскія вайскоўцы прэч».

Але яго адразу затрымала міліцыя. Затрыманыя таксама тры незалежныя журналісты: Сяргей Гудзілін з «Нашай нівы», Уладзь Грыдзін і Багдан Арлоў.

Пасьля таго, як перапісалі зьвесткі, журналістаў адпусьцілі.

Міліцыянты затрымалі пікетоўца. Супраціву ён не аказваў.

Гладышава даставілі ў Цэнтральны райаддзел міліцыі Менску. Праз тэлефон ён пасьпеў паведаміць, што зь ім усё ў парадку і што яго зьбіраюцца нібыта весьці на «суткі». На гэтым сувязь перарвалася.

Падобны пікет Мікалай Гладышаў зладзіў 4 ліпеня і ў Магілёве. За магілёўскую акцыю пратэсту актывіста пакаралі штрафам у 1 мільён рублёў.


XS
SM
MD
LG