Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны ініцыятар «калійнай вайны»


Інтэрфакс са спасылкай на Сьледчы камітэта паведаміў пра арышт генэральнага дырэктара «Ўралкалія», старшыні Назіральнага савета ЗАТ «Беларускай калійнай кампаніі» Ўладзіслава Баўмгертнэра.

У прэсавай службе «Ўралкалія» Свабодзе падцьвердзілі, што ведаюць аб арышце ў Беларусі іх генэральнага дырэктара, але ад далейшых камэнтароў адмовіліся.

Кіраўніку прад’яўленае абвінавачваньне паводле артыкула 424, частка 3 Крымінальнага кодэксу Беларусі — злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі. Мерай стрыманьня абранае заключэньне пад варту.
Артыкул прадугледжвае ад 3 да 10 гадоў пазбаўленьня волі. Дзе зараз знаходзіцца Баумгертнэр не паведамляецца.

Спадар Баўмгертнэр зьяўляецца генэральным дырэктарам «Уралкалія». Менавіта ён абвясьціў аб выхадзе Уралкалія з БКК, што стала пачаткам так званай калійнай вайны.

У дачыненьні да яго абраная мера стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту,
4 супрацоўнікі БКК абвешчаныя ў вышук, у тым ліку і па лініі Інтэрпола.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG