Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На сямёх затрыманых удзельнікаў рок-фэсту Burning summer open air у Вялейскім раёне супрацоўнікі міліцыі склалі адміністрацыйныя пратаколы.

Іх вінавацяць паводле артыкула, які прадугледжвае адказнасьць за расьпіваньне алькагольных напояў у грамадзкім месцы або зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў нецьвярозым выглядзе. Пра гэта Інтэрфаксу паведамілі ў прэс-службе менскай абласной міліцыі.

24 жніўня ў зоне адпачынку на беразе ракі Вяльлі, паблізу вёскі Асіповічы Вялейскага раёну быў наладжаны рок-фэстываль, на які сабралася каля 150 чалавек.

Як паведамілі ў прэс-службе менскай абласной міліцыі, міліцыянты спынілі «правядзеньне несанкцыянаванага масавага мерапрыемства, фізычная сіла і спэцыяльныя сродкі не ўжываліся».
XS
SM
MD
LG