Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КНР: Бо Сілаю патрабуюць суровага пакараньня


 Бо Сілай

Бо Сілай

У кітайскім горадзе Цзінань завяршыўся разгляд справы Бо Сілая — былога кіраўніка камітэту кампартыі горада Чунцін. Бо Сілай абвінавачваецца ў карупцыі і злоўжываньні ўладай.

Абвінавачваньне запатрабавала вынесьці суровы прысуд і заявіла пра адсутнасьць зьмякчальных абставінаў.

Падсудны катэгарычна адмаўляў абвінавачаньні ва ўмяшаньні ў расьсьледаваньне справы аб забойстве ягонай жонкай брытанскага бізнэсоўца і аб атрыманьні ў выглядзе хабараў больш як чатырох мільёнаў даляраў. Бо Сілай заявіў, што ён просты чалавек і дагэтуль ходзіць у бялізьне, якую яму падаравала мама 50 гадоў таму.

Прысуд будзе абвешчаны пазьней. Згодна з законам Бо Сілаю пагражае сьмяротнае пакараньне. Аднак некаторыя назіральнікі мяркуюць, што ён атрымае працяглы турэмны тэрмін — паводле дасягнутай раней дамоўленасьці.

Замежных журналістаў у залю суду не дапусьцілі. Уся інфармацыя друкавалася судом у кітайскім аналягу твітэра Сіна Вэйбо.

Бо Сілай яшчэ нядаўна лічыўся адным з найбольш пэрспэктыўных кітайскіх палітыкаў, яму прадказвалі бліскучую дзяржаўную кар’еру.
XS
SM
MD
LG