Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сырыя: інспэктары ААН накіруюцца да месца хіматакі


Інспэктары ААН накіруюцца ў Сырыю для таго, каб на месцы разабрацца з пытаньнем аб прымяненьні паблізу Дамаска хімічнай зброі.

Раней урад Сырыі пагадзіўся даць інспэктарам ААН магчымасьць расьсьледаваць сцьвярджэньні аб прымяненьні хімічнай зброі паблізу Дамаска.

Паводле прадстаўнікоў сырыйскай апазыцыі, у выніку хімічнай атакі ў сераду ў некалькіх населеных пунктах краіны загінула больш за 300 чалавек.
Заходнія афіцыйныя асобы заявілі, што Дамаск адмыслова затрымліваў допуск экспэртаў, каб зьнішчыць сьляды прымяненьня баявых атрутных рэчываў або даць ім зьнікнуць самім.

Сырыйскія ўлады вінавацяць у масавай гібелі людзей «тэрарыстаў». Па сырыйскім тэлебачаньні абвешчана, што сьляды хімічнай зброі былі выяўленыя ў тунэлях, якімі карыстаюцца паўстанцы, што ў салдат урадавых войскаў таксама меліся выпадкі ўдушша й іншыя сымптомы атручваньня і што хімічная атака зьявілася спробай спыніць наступ арміі, перадае ВВС.

У заяве МЗС Сырыі адзначаецца, што дамоўленасьць аб візыце інспэктараў была дасягнута з Анжэлай Кейн, высокім прадстаўніком ААН па пытаньнях раззбраеньня, і «ўступае ў сілу неадкладна».

Неўзабаве пасьля гэтага прадстаўнік генсакратара ААН паведаміў, што інспэктары пачнуць працу з панядзелка і ў месцах меркаванага прымяненьня баявых атрутных рэчываў будзе дзейнічаць пагадненьне аб спыненьні агню.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG