Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Маскве быў затрыманы кандыдат у мэры Аляксей Навальны


Паводле паведамленьняў з сацыяльных сетак, у Маскве пасьля сустрэчы з выбарцамі затрыманы кандыдат у мэры гораду Аляксей Навальны. Празь некалькі гадзін яго адпусьцілі.

Як заявіў кіраўнік штабу Навальнага Леанід Волкаў, кандыдата «вазілі коламі па Маскве» і адпусьцілі па адрасе 5-я Паркавая вуліца, 38, пасля чаго ён накіраваўся да сваіх прыхільнікаў, якія сабраліся ля АУС «Сакольнікі». Інфармацыю пра вызваленьне Навальнага ў яго штабе пацьвердзілі не адразу, патлумачыўшы гэта адсутнасьцю сувязі з кандыдатам.

Сустрэча праходзіла сёньня ўвечары ў Сакольніках. Паводле зьвестак карэспандэнта Радыё Свабода, на ёй прысутнічалі ня менш за пяць тысяч чалавек. Актывісты перадавалі, што некалькі разоў перадвыбарчае мерапрыемства спрабавалі сарваць правакатары.
XS
SM
MD
LG