Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хосьні Мубарак зноў паўстаў перад судом у Каіры


Хосьні Мубарак

Хосьні Мубарак

Былы прэзыдэнт Эгіпту 85-гадовы Хосьні Мубарак сёньня паўстаў перад судом у Каіры, дзе праводзяцца паўторныя слуханьні ў справе аб яго дачыненьні да гібелі дэманстрантаў ў 2011 годзе. Тады масавыя народныя хваляваньні, што праходзілі на фоне сутыкненьняў з паліцыяй і шматлікіх ахвяраў, прывялі да адстаўкі Мубарака.

Слуханьні пачынаюцца праз тры дні пасьля вызваленьня Мубарака з турмы і зьмяшчэньня яго пад хатні арышт.

Адначасова, асобныя судовыя слуханьні ў справе лідэра руху «Браты-мусульмане» Мухамада Бадзі меліся распачацца сёньня ў эгіпэцкай сталіцы. Аднак Бадзі і яго паплечнікі не змаглі прыехаць у суд, спаслаўшыся на немагчымасьць гарантаваць ім бясьпеку. Таму пасяджэньне перанесена на кастрычнік.

Членаў кіраўніцтва «Братоў-мусульман» абвінавачваюць у дачыненьні да актаў гвалту супраць антыісламскіх дэманстрантаў — незадоўга да адхіленьня ад улады Мухамада Мурсі 3 ліпеня. За год да таго ён зьмяніў Мубарака на пасадзе кіраўніка дзяржавы.
XS
SM
MD
LG