Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абама і Кэмэран папярэдзілі Дамаск аб «сур’ёзным адказе»


Ахвяры меркаванага ўжыцьця хімічнай зброі 21.08.2013
Ахвяры меркаванага ўжыцьця хімічнай зброі 21.08.2013

Брытанія і Злучаныя Штаты прыгразілі даць «сур’ёзны адказ» сырыйскім уладам, калі высьветліцца, што Дамаск нясе адказнасьць за маштабную хімічную атаку.

Паводле канцылярыі брытанскага прэм’ера, Дэйвід Кэмэран і прэзыдэнт ЗША Барак Абама ў суботу на працягу 40 хвілін размаўлялі па тэлефоне і выказалі сур’ёзную занепакоенасьць у сувязі з падзеямі, што адбыліся ў прадмесьці Дамаску 21 жніўня.

Абодва лідэры сышліся ў меркаваньні, што «ёсьць усё больш прыкмет таго, што гэта была масіраваная хімічная атака, учыненая сырыйскім рэжымам», паведамляе Даўнінг-стрыт.

Як перадае Бі-бі-сі, «сур’ёзны адказ», аб магчымасьці якога папярэджвае Даўнінг-стрыт, не прадугледжвае адпраўку ў Сырыю вайсковага кантынгенту, аднак уключае іншыя варыянты дзеяньняў, у тым ліку і авіяўдары.

Сырыйскія ўлады і апазіцыя ўскладаюць адны на адных адказнасьць за ўжываньне хімічнай зброі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG