Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя ў Маскве спыніла акцыю «За нашу і вашу свабоду»


У Маскве паліцыя затрымала дзесяцёх удзельнікаў памятнай акцыі на Краснай плошчы — у дзень 45-годзьдзя дэманстрацыі супраць савецкага ваеннага ўварвання ў Чэхаславакію для здушэньня дэмакратычных рэформаў, вядомых як «Праская вясна».

Удзельнікі акцыі сабраліся паблізу Лобнага месца і разгарнулі плакат з надпісам «За нашу і вашу свабоду». Як паведамляе радыё «Эхо Москвы», паліцыянты не дазволілі праводзіць памятнае мерапрыемства, заявіўшы, што на Краснай плошчы акцыі забароненыя.

Сярод актывістаў была вядомая праваабаронца Натальля Гарбанеўская — адна з удзельніц дэманстрацыі 25 жніўня 1968 пад тым самым лёзунгам «За нашу і вашу свабоду».

Натальля Гарбанеўская апісала сёньняшняе здарэньне ў сваім блогу на LiveJournal:

«Адзначылі ўгодкі. Лобнае месца было закратаванае. Стаялі ля кратаў. Спрабавалі (я ў прыватнасьці) растлумачыць набеглай (як з-пад зямлі) паліцыі, што гэта не палітычная акцыя, а мэмарыяльна-гістарычная. Не дапамагло. Забралі Сяргея Шарова-Дэланэ і яшчэ некалькі чалавек (каго і колькі, я нават не пасьпела разглядзець, так хутка гэта адбылося)».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG