Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нэльсан Мандэла застаецца ў крытычным стане


Постэр у падтрымку Нэльсана Мандэлы
Постэр у падтрымку Нэльсана Мандэлы
Паўднёваафрыканскі ўрад паведамляе, што экс-прэзыдэнт краіны Нэльсан Мандэла застаецца ў крытычным стане, які час ад часу становіцца нестабільным, паведамляе Бі-Бі-Сі

У заяве паўднёваафрыканскага кіраўніцтва паведамляецца, што паводле яго лекараў, Мандэла паказаў вялікую жыцьцеўстойлівасьць, і што яго стан мае тэндэнцыю да стабілізацыі ў выніку мэдычнага ўмяшаньня. Нэльсан Мандэла, які кіраваў барацьбой з апартгэйдам у Паўднёвай Афрыцы, знаходзіцца ў шпіталі зь лёгачнай інфэкцыяй ад чэрвеня.

У 1994 годзе Мандэла стаў першым чарнаскурым прэзыдэнтам ПАР у выніку першых у гісторыі краіны выбараў, у якіх маглі ўдзельнічаць кандыдаты ўсіх рас.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG