Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывісты КХП-БНФ правялі чарговую талаку ў Курапатах. Яна была прысьвечана 22-й гадавіне атрыманьня канстытуцыйнай сілы Дэклярацыі аб сувэрэнітэце Рэспублікі Беларусь.

На галоўнай алеі мэмарыяльнага комплексу было замена 100 крыжоў.

______________________________________________

27 ліпеня 1990 году Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня прыняў Дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце. Гэтая дата стала сьвяточнай і стаяла ў гісторыі сучаснай Беларусі поруч са сьвятам 25 сакавіка. З 1991 па 1996 год галоўнае нацыянальнае сьвята Беларусі — Дзень незалежнасьці — адзначалася 27 ліпеня.

Канстытуцыйная сіла Дэклярацыі была нададзеная 25 жніўня 1991 году на пазачарговай сэсіі ВС БССР. З гэтага моманту Беларусь лічыцца незалежнай дзяржавай.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG