Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жалезнае правіла ўсялякай сур’ёзнай журналістыкі: у канфліктнай сытуацыі нельга канструяваць падзеі на падставе інфармацыі аднаго зацікаўленага боку, абавязкова выслухай і другі. Пра гэта падумалася пасьля зьяўленьня ў газэце «Советская Белоруссия» матэрыялу Ігара Доліна пра справу «шпіёна» Андрэя Гайдукова «Выхадзец зь сябе» (№№ 155, 156 за 21 і 22 жніўня 2013 г.; ; ).

У артыкуле на падставе матэрыялаў сьледзтва і судовага працэсу адлюстроўваецца пазыцыя абвінавачваньня. Хацелася б даведацца пра вэрсію ці самога А. Гайдукова, ці ягонага адваката. Аднак яе няма. Суд быў закрыты. Адвакат і маці далі падпіску аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва. Таму і даверу да праўдзівасьці надрукаванага матэрыялу няма. Бо ўладныя структуры былі шмат разоў злоўленыя на хлусьні. Узгадаць хоць бы першапачатковую інфармацыю пра швэдзкі самалёт з плюшавымі мядзьведзямі. Закрыты суд — гэта першая прыкмета таго, што праўду хаваюць.
Высьвятляецца, што А. Гайдукоў свой ліст на адрас ЦРУ з прапановай супрацоўніцтва даў свайму прыяцелю, які ляцеў у Нямеччыну, і ён быў выяўлены пры надглядзе пільным мытнікам.

І тут узьнікае пытаньне: крымінальную адказнасьць за неразгалошваньне тайны нясе толькі бок абароны, адвакат? А боку абвінавачваньня ўсё дазволена? У прававой дзяржаве зьяўленьне ў мэдыях матэрыялаў сакрэтнай судовай справы стала б падставай для крымінальнага перасьледу.

Але давайце адсунем праблему праўдзівасьці гэтых матэрыялаў убок і паспрабуем прасачыць за лёгікай аўтара. Першае пытаньне, якое адразу ўзьнікае: як КДБ выйшаў на гэтага «шпіёна»? Высьвятляецца, што А. Гайдукоў свой ліст на адрас ЦРУ з прапановай супрацоўніцтва даў свайму прыяцелю, які ляцеў у Нямеччыну, і ён быў выяўлены пры надглядзе пільным мытнікам.

Тыя, хто перасякаў мяжу, ведаюць, што пры выезьдзе з краіны беларускія мытнікі фактычна нікога не правяраюць. Толькі пры ўезьдзе шукаюць лішнюю пляшку гарэлкі. Таму лягічна зрабіць выснову, што А. Гайдукова ад самага пачатку «вялі». Тым больш што «прыяцеля» не прыцягнулі да адказнасьці.

Можа, тыя, хто яго «вёў», самі і пісалі? А небараку А. Гайдукова проста выкарысталі, каб потым абвясьціць пра раскрыцьцё «шпіёнскай справы»?
Затым, з артыкула вынікае, што ліст А. Гайдукова на адрас ЦРУ напалову быў напісаны па-ангельску. А ягоная маці сьведчыць, што той ня ведаў ангельскай мовы, бо ў школе вучыў нямецкую. Дык хто ж пісаў гэты ліст? Бо такі дакумэнт не папросіш перакласьці першага-лепшага знаўцу мовы.

Можа, тыя, хто яго «вёў», самі і пісалі? А небараку А. Гайдукова проста выкарысталі, каб потым абвясьціць пра раскрыцьцё «шпіёнскай справы»?

У газэце надрукаваныя два лісты А. Гайдукова на адрас ЦРУ. Ён просіць у гэтай арганізацыі грошай. На што? Вось тут самае галоўнае. Зь лістоў вынікае, што грошы патрэбны на разьвіцьцё грамадзкай моладзевай арганізацыі «Саюз маладых інтэлектуалаў», якая хоча праводзіць «інфармацыйныя акцыі». І ўсяго толькі. Можна, вядома, падзівіцца наіўнасьці гэтага маладзёна, разважаць нават пра ягонае маральнае аблічча. Але дзе тут крымінал, а тым больш шпіянаж, нелегальная выведка?
Калі ўжо ўзяліся выкрываць, прад’яўляць, дык давайце дакумэнтальнае пацьверджаньне. А то на самым важным месцы спыніліся. Дык ці ж быў хлопчык?
Праўда, далей аўтар І. Долін скорагаворкай апавядае, нібыта А. Гайдукоў выказвае гатоўнасьць перадаць ЦРУ зьвесткі пра кампутарную базу «Нафтана», «падрабязна расьпісвае спосабы несанкцыянаванага доступу да яе, архітэктуру пабудовы сеткі, пераадоленьне яе магчымай абароны», апавядае, «якія дадзеныя (пра тэхналягічныя працэсы, парамэтры якасьці, парк гатовай прадукцыі) там падсумоўваюцца, на якой кампутэрнай мове складзена праграмаваньне» і інш.

Але якраз гэты самы галоўны ліст, у якім выяўляецца замах на шпіянаж, у газэце і не надрукаваны. Чаму? Калі ўжо ўзяліся выкрываць, прад’яўляць, дык давайце дакумэнтальнае пацьверджаньне. А то на самым важным месцы спыніліся. Дык ці ж быў хлопчык?

Яшчэ адзін цікавы момант. А. Гайдукоў нібыта паведамляе ЦРУ, што атрымаў гэтую інфармацыю пра кампутэрныя сеткі «Нафтана» ад аднаго чалавека, які мае доступ да базы. Але аўтар артыкула І. Долін, мусіць, усьлед за спэцслужбамі, робіць катэгарычную выснову: «Як высьветлілася, хлусіць напрапалую».
Тэма сапраўды важная. Вынесем за дужкі пытаньне, наколькі маральна «саліднай» газэце выступаць у ролі гэбэшнага зьліўнога канала. Альбо не даваць слова другому боку.

То бок атрымліваецца, што ўвесь расповед А. Гайдукова пра тое, што ён мае доступ да кампутарнай сеткі «Нафтана», не адпавядае рэчаіснасьці. Гэта элемэнтарная туфта, спроба «разьвесьці» ЦРУ. Дык дзе ж тут шпіянаж? Больш за тое, калі грамадзянін Беларусі хацеў ворагу зьліць «дэзу», то ён не шпіён, а разьведчык.

І Долін старанна падкрэсьлівае, што ўвогуле гаворка ідзе не пра шпіянаж, а пра мараль. «А Гайдукоў — гэта прадукт нашай эпохі, калі ганарова гандляваць усім, абы плацілі». Гэтая гісторыя, на думку аўтара, сьведчыць пра тое, «як дрэнна ідуць справы з маральлю і патрыятызмам у некаторых нашых юнакоў і дзяўчат».

Тэма сапраўды важная. Вынесем за дужкі пытаньне, наколькі маральна «саліднай» газэце выступаць у ролі гэбэшнага зьліўнога канала. Альбо не даваць слова другому боку.

Паставім праблему шырэй. Дзейны рэжым кіруе Беларусьсю ўжо 19 гадоў. Пры ім вырасла цэлае пакаленьне. Дык хто ж нясе адказнасьць за маральны стан грамадзтва, за дэвальвацыю каштоўнасьці патрыятызму, калі ня ўлада? На чый адрас павінен быць скіраваны папрок?
Палітычны вязень — гэта ганаровае званьне, яго трэба заслужыць. Тое, што ён атрымаў несправядлівы прысуд, яшчэ не аргумэнт. Бо такіх несправядліва асуджаных у краіне ці не палова. І што, іх усіх прызнаваць палітзьняволенымі?

Ці выхоўвае патрыятызм сытуацыя, калі народ не гаспадар у сваёй краіне, ня ў стане выбіраць, кантраляваць, зьмяняць уладу? Ці ня існы рэжым падае прыклад цынізму, дэманструючы, што дзеля ўтрыманьня ўлады можна прымяняць любыя сродкі? Дарэчы, у 1990-я гады кіраўніцтва краіны ўпэўнівала людзей, што трэба адмовіцца ад сувэрэнітэту Беларусі дзеля ўтварэньня «саюзнай дзяржавы» з Расеяй. Гэта да пытаньня аб патрыятызьме. Таму чыя б ужо карова мычала...

P.S. Дарэчы, думаю, праваабаронцы пасьпяшаліся абвясьціць А. Гайдукова палітзьняволеным да высьвятленьня ўсіх акалічнасьцяў гэтай цьмянай справы. Палітычны вязень — гэта ганаровае званьне, яго трэба заслужыць. Тое, што ён атрымаў несправядлівы прысуд, яшчэ не аргумэнт. Бо такіх несправядліва асуджаных у краіне ці не палова. І што, іх усіх прызнаваць палітзьняволенымі?
  • 16x9 Image

    Валер Карбалевіч

    Нарадзіўся ў 1955 годзе. Скончыў гістфак БДУ, кандыдат гістарычных навук, дацэнт. Палітычны аглядальнік «Радыё Свабода».

     

     

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG