Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусы ў Варшаве адзначылі Эўрапейскі дзень памяці ахвяраў сталінізму і нацызму.


Вячаслаў Сіўчык выступае перад удзельнікамі акцыі

Вячаслаў Сіўчык выступае перад удзельнікамі акцыі

Каля пятнаццаці чалавек зь бел-чырвона-белымі сьцягамі прыйшлі да помніка ахвярам Катыні, што месьціцца ў сэрцы Варшавы, каля Замкавай плошчы.

Арганізатар мерапрыемства, старшыня руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык, прамаўляючы, падкрэсьліў, што беларусам вялізнае зло прынесьлі абодва таталітыразмы, аднак у Беларусі афіцыйныя ўлады дагэтуль ня хочуць казаць праўду пра злачынствы сталінізму.

«Нажаль, мы тая нацыя, якая пакуль ня здольная ня толькі даведацца пайменна тых, каго мы згубілі, але мы на тым этапе, калі нашая нацыя нават ня ведае колькі людзей мы згубілі ў выніку дзеяньняў абодвух таталітарызмаў», — заявіў Вячаслаў Сіўчык.



Пазьней удзельнікі мерапрыемства ўсклалі кветкі да яшчэ аднаго помніка — Помніка палітычным вязьням сталінізму.

Сярод прысутных быў таксама былы палітвязень Сяргей Каваленка, які нядаўна пачаў вучобу ў Польшчы. Ён заявіў Свабодзе, што не зьбіраецца адмаўляцца ад палітычнай дзейнасьці:

«Будзем праводзіць акцыі, сустракацца з польскімі палітыкамі, казаць пра злачынствы акцпацыйнага расейскага рэжыму, якім кіруе Лукашэнка, іхны стаўленік. Будзем даводзіць гэта да палітыкаў і польскага народу, каб яны ведалі».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG