Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ігар Аліневіч пра сытуацыю ў Беларусі: Крадуць, забіваюць, саджаюць


Ігар Аліневіч

Ігар Аліневіч

Палітвязень Ігар Аліневіч у апошнім лісьце сваякам падзяліўся сваімі ацэнкамі падзеяў у краіне, за якімі ён сочыць з прэсы.

Маці палітвязьня Валянціна Аліневіч пераказала зьмест сынавага ліста:

«Пра сябе піша, што асаблівых навінаў няма — лета. Шпіёну з „Нафтану“ паўтарашку далі. Новага знайшлі — гэтым разам ксяндза. Тут ён паставіў тры клічнікі. „Уралкалій“ сплёў сваю падступную гульню супроць „Беларуськалія“. А астатняе — усё як звычайна: крадуць, забіваюць, саджаюць. Піша, што зь цікаўнасьцю чытае нататкі Зьмітра Дашкевіча ў „Нашай ніве“. Бачыў Сашу Малчанава на фатаздымку ў газэце, адзначыў, што той выглядае чалавекам, які супакоіўся.

А сам Ігар за два месяцы прачытаў 6 кніг. Напісаў, ад каго атрымаў лісты, бо лісты да яго ідуць дзіўна. Вось ён напісаў паштоўку сястры ў Эўропу, але гэтая паштоўка ўжо ідзе месяц і ніяк ня трапіць да адрасата. І ёй зь „Белпошты“ прыйшоў ліст, які яна дасылала Ігару ў калёнію, нібыта адрас пазначыла недакладна.

У мяне меркаваньне, што нашы ўлады робяць усё, каб пра палітвязьняў нічога не казалі. Замоўчваюць гэтую тэму, падманваюць і сваіх, і ўсю ўсясьветную грамадзкасьць, што нібыта ў нас усё добра».

Ігар Аліневіч адбывае 8 гадоў, якія ён атрымаў за напады на афіцыйныя будынкі, у Наваполацкай калёніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG