Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мікалай Дзядок адбыў 10 сутак у карцэры. Прычына, дзеля якой палітвязьня чарговы раз пакаралі дадатковай ізаляцыяй, невядомая.

Пра гэта паведаміў адвакат Мікалая Дзядка, які 23 жніўня наведаў вязьня ў магілёўскай турме. Паводле лістоў Мікалай Дзядка сваякам, да яго не даходзіць частка карэспандэнцыі, якую яму накіроўваюць у турму. Ці спрычынілася да гэтага турэмная цэнзура, таксама невядома.

23 жніўня актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок адзначыў у турме сваё дваццаціпяцігодзьдзе. Да віншаваньняў, якія перадалі палітвязьню сваякі, далучыліся ягоныя сябры і аднадумцы. Жонка Мікалая Дзядка Валерыя сказала Свабодзе:

«Вельмі па ім сумую, і, ведаеце, я ў такой бясконцай апатыі, што яго няма побач. Адзінае, што гэты час усё зьмяншаецца і зьмяншаецца. Засталося ўжо крыху болей за паўтара года, і Мікалай павінен вызваляцца. Вельмі шкада, што чатыры гады жыцьця адабралі, у тым ліку нашага сумеснага жыцьця».

У 2011 годзе Мікалая Дзядка асудзілі на 4,5 года зьняволеньня, абвінаваціўшы ва ўдзеле ў нападах на афіцыйныя будынкі. Сваёй віны актывіст не прызнаў. У Магілёўскую турму Мікалая Дзядка зьмясьцілі на пачатку 2013 году як злоснага парушальніка рэжыму ўтрыманьня. Ужо некалькі разоў ён адбываў у турме пакараньне карцэрам. Шмат хто з праваабаронцаў і палітыкаў у Беларусі лічыць Мікалая Дзядка палітвязьнем.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG