Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША падтрымалі праэўрапейскія памкненьні Ўкраіны


Дзяржсакратар ЗША Джон Кэры ад імя прэзыдэнта Барака Абамы і амэрыканскага народу павіншаваў Украіну з 22-й гадавінай незалежнасьці і заявіў пра сваю падтрымку Кіеву ў выкананьні ўмоваў Эўразьвязу, неабходных для падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі.

«Амэрыканскі і ўкраінскі народы падзяляюць слаўную гісторыю як партнэры і як сябры. Кожны дзень мы працуем разам над агульнымі важнымі пытаньнямі, пачынаючы ад спрыяньня эканамічнаму росту і дывэрсыфікацыі крыніц энэргіі да супрацоўніцтва ў пытаньнях ядзернай бясьпекі і нераспаўсюджваньня», — гаворыцца ў заяве дзяржсакратара ЗША.

Кэры запэўніў у тым, што ЗША застаюцца «адданымі дапамозе нашым украінскім партнэрам, у той час як вы працуеце над тым, каб стаць квітнеючай эўрапейскай дэмакратыяй са свабоднай і адкрытай эканомікай».

«Мы рашуча падтрымліваем выкананьне Ўкраінай умоваў Эўрапейскага Зьвязу для падпісаньня Пагадненьня аб асацыяцыі і глыбокай і ўсёабдымнай зоны свабоднага гандлю на Віленскім саміце ў лістападзе», — заявіў Джон Кэры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG