Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыцьцё пасьля адпачынку


Сваімі парадамі ў блогу на Huffingtonpost дзеліцца Гэлін Лэрнер, галоўны рэдактар анлайнавага часопісу, прысьвечанага працоўным жанчынам.

Адпачынак, як і ўсё добрае, сканчаецца і мы вяртаемся на працу. Мы складаем сьпісы, што трэба зрабіць, на некалькіх старонках. Мы адчуваем, што наш голас робіцца напружаным. Сьвятло адпачынку, якое зьзяла ў душы, згасае. Хто яго скраў?

Вы і скралі. Я вы ж раней і запалілі. І вы можаце вярнуць і захаваць яго.

Зрабіце паўзу

Угрызаючыся ў працу, мы адчуваем, што нам ніколі не хапае часу зрабіць усё, што трэба. Але думаючы так, мы робім шкоду самім сабе. Калі вы скончылі адну працу — спыніцеся хаця б на некалькі сэкундаў, зрабіце паўзу. Вы будзе зьдзіўленыя, колькі карысьці гэта прыносіць.

Не прамантачце энэргію

Калі вы будзеце хвалявацца і пераймацца, на любую справу вам давядзецца патраціць удвая больш энэргіі, чым калі вы будзеце рабіць яе без хваляваньня, якое ня служыць ніякай мэце.

Запаветнае слоўца

Павядзіце вачыма над рабочым сталом са словамі: «Я гляджу на рэчы проста і не ўспрымаю іх занадта сур’ёзна», і вы ўбачыце, наколькі гэта карысна. Можаце павесіць нейкую ляльку, паштоўку ці нешта іншае, што нагадае вам пра добра і весела праведзены час.

Атрымлівайце асалоду кожны дзень

Для гэтага неабавязкова браць адгул. Рабіце хаця б некалькі хвілінаў у дзень нешта, што дае вам задавальненьне: патэлефануйце сябру, зьешце любімы дэсэрт ці пачытайце новую кнігу.

Пачніце дзень са спакою

Нават да таго, як пачысьціце зубы, сядзьце ў зручнае крэсла і пасядзіце спакойна 5 хвілінаў. Ня думайце пра працу, пра тое, што трэба зрабіць сёньня, думайце пра што-небудзь прыемнае. Пачніце дзень з падарунку самому сабе.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG