Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад прапануе беларусам сьвіней замяніць авечкамі і качкамі


Ва ўрадзе прызналі «перагібы» ў зьнішчэньні пагалоўя сьвіней ля буйных комплексаў і прапанавалі беларусам альтэрнатыву.

Урад Беларусі цягам тыдня мае намер распрацаваць шэраг захадаў, якія дадуць магчымасьць насельніцтву, вымушанаму пазбавіцца ад сьвіней у сувязі з АЧС, у ільготным парадку набываць іншую жывёлу.

Пра гэта паведаміла афіцыйнае агенцтва БелТА са спасылкай на віцэ-прэм’ера Міхаіла Русага:

«Ці гэта будзе буйная рагатая жывёла, альбо авечкі, або гусі, або качкі — мы прапрацуем ўсе пытаньні і ў цэнавых адносінах, і ў пляне кармоў, пастаўкі камбікармоў, калі чалавек хоча мець дадатковыя крыніцы паступленьняў у свой бюджэт».

Міхаіл Русы лічыць, што і для невялікіх сьвінагадоўчых комплексаў у выпадку, калі няма неабходнай біялягічнай абароны, больш эфэктыўна правесьці пераспэцыялізацыю, перайсьці на вырошчваньне іншага, эканамічна выгаднага віду жывёл.

Гаворачы аб рашэньні ўраду ствараць буфэрныя зоны вакол буйных сьвінакомплексаў, віцэ-прэм’ер прызнаў, што «месцамі пайшлі перагібы».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG