Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-афіцэр галоўнага ўпраўленьня КДБ: «Гайдукоў мог пагражаць рэжыму»


«На мой погляд, хлопец яшчэ лёгка выкруціўся», — кажа былы афіцэр КДБ СССР, гісторык выведкі Аляксандр Васільеў, які жыве на эміграцыі.

Былы афіцэр КДБ СССР, легендарны гісторык выведкі, які жыве на эміграцыі, Аляксандр Васільеў камэнтуе для Радыё Свабода справу Андрэя Гайдукова:

«Калі вэрсія, агучаная ўладай, праўда, то сапраўды размова ідзе пра зварот у ЦРУ з прапановай пра супрацу. Гэта можа ўяўляць пагрозу цяперашняму рэжыму Беларусі.

На мой погляд, хлопец яшчэ лёгка выкруціўся. Ваш КДБ мог бы пачакаць, і, калі б ЦРУ сапраўды стала зь ім працаваць, пачаць апэратыўную гульню, выявіць каварную змову, усчыніць скандал і ўкатаць хлопчыку гадоў 20.

У ЗША за шпіянаж даюць пажыцьцёвае. У Расеі за песьню ў царкве дзяўчынкам далі два гады. Канечне, шкада хлопца, але магло быць і горш»


Аляксандр Васільеў — былы афіцэр КДБ, гісторык выведкі. Жыве ў Лёндане. Суаўтар кніг «Шпіён: узьлёт і падзеньне КДБ у Амэрыцы» і «Зачараваны лес: Савецкі шпіянаж у Амэрыцы. Эра Сталіна».

Быў супрацоўнікам Першага (амэрыканскага) аддзелу Галоўнага ўпраўленьня КДБ. У 1990 годзе сыйшоў з КДБ з палітычных і маральных меркаваньняў. Выйшаў з Камуністычнай партыі. У 1996 годзе разам зь сям’ёй эміграваў у Вялікую Брытанію.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG