Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія турэмшчыкі разам з крымінальнікамі сьвяткуюць заадно


«Супрацоўнікі дэпартамэнту выкананьня пакараньняў адзначаюць дзень нараджэньня» — патасны сюжэт пад такой назвай прайшоў сёньня па Беларускім тэлебачаньні. Ні дыктар, ні журналіст Юры Шаўчук ня могуць вымавіць па-расейску сам выраз «пенитенциарная система». На сайце ў тэкставым варыянце таксама стаіць «пеницитарная система». Можа, ня ведаюць супрацоўнікі БТ, што існуюць слоўнікі?

Праўда, намесьнік начальніка дэпартамэнту Сяргей Працэнка складанае словазлучэньне вымаўляе правільна.

Бадзёра і бойка тэлежурналіст Юры Шаўчук распавядае (на мове арыгіналу): «Не так давно в Бобруйской исправительной колонии прошел турнир по боксу, который в очередной раз доказал, что тюремщики и уголовники могут найти общий язык». Тэкст суправаджаюць адпаведныя кадры.
XS
SM
MD
LG