Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Якая «морква» смачная для Расеі?


Прэм'ер Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Прэм'ер Расеі Дзьмітры Мядзьведзеў

Мэтай стварэньня мытнага Саюзу, у першую чаргу, былі не Казахстан і не Беларусь, а Ўкраіна. Пра гэта на прэсавай канфэрэнцыі заявіў дырэктар Інстытуту Каўказу Аляксандр Іскандаран.

Паводле яго словаў, у расейска-ўкраінскіх адносінах у цяперашні час адбываецца чарговая «вайна» — мытная «вайна» альбо эканамічная «вайна». «У розныя часы гэтыя вайны мелі розныя прычыны, цяперашні — з нагоды Віленскага саміту Усходняга партнэрства. Падобныя вайны адбываюцца, таму што Расея рэальна хацела б уключыць Украіну ў мытны Саюз, а Украіна зьяўляецца краінай, якая ня хоча паддавацца на гэта», — адзначыў палітоляг, дадаўшы, што апошняя гатовая казаць любыя словы, але рэальна не гатовая ісьці на такую высокую ступень ўзаемадзеяньня ў эканамічнай сферы.

Аляксандар Іскандаран выказаў меркаваньне, што Ўкраіна ў Вільні падпіша Пагадненьне аб асацыяцыі з ЭЗ, пасьля гэтага, як і ўсе астатнія скандалы, гэты скандал таксама заціхне.

Што тычыцца Армэніі, то палітоляг нагадаў, што Армэнія — не Ўкраіна. «Армэнія з Расеяй не мяжуе, Армэнія для Расеі — ня смачная „морква“, а выдаткі. Узяць Армэнію ў які-небудзь інтэграцыйны саюз, гэта азначае ўзяць яе на ўтрыманьне, а ўзяць Украіну ў такі саюз, азначае атрымаць ад яе што-небудзь», — заявіў экспэрт, падкрэсьліўшы, што Армэнія не знаходзіцца паміж Расеяй і Эўропай і па ёй не праходзяць газаправоды.

У лістападзе ў літоўскай сталіцы Вільні адбудзецца саміт Усходняга партнэрства Эўрапейскага Зьвязу, дзе, як мяркуецца, будзе падпісанае Пагадненьне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЭЗ.
XS
SM
MD
LG