Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратара Эгіпту распарадзілася вызваліць Мубарака з турмы


Зрынуты прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак у клетцы падчас судовых слуханьняў

Зрынуты прэзыдэнт Эгіпту Хосьні Мубарак у клетцы падчас судовых слуханьняў

Месцам далейшага знаходжаньня Мубарака можа стаць ваенны шпіталь Маадзі, разьмешчаны ў эгіпэцкай сталіцы. Там экс-прэзыдэнт будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Пракуратура Эгіпту дала адміністрацыі турмы Тора ўказаньне вызваліць экс-прэзыдэнта Хосьні Мубарака, паведамляе агенцтва Рэйтэр са спасылкай на паведамленьне прадстаўніка пракуратуры.

Раней паведамлялася, што з тэрыторыі каірскай турмы ўзьляцеў армейскі верталёт, на борце якога можа знаходзіцца Мубарак.

Паводле мясцовых мэдыяў, месцам далейшага знаходжаньня Мубарака можа стаць ваенны шпіталь Маадзі, разьмешчаны ў эгіпэцкай сталіцы. Там экс-прэзыдэнт будзе знаходзіцца пад хатнім арыштам.

Паведамленьні аб магчымасьці вызваленьня Мубарака з-пад арышту зьявіліся ў мінулы панядзелак пасьля таго, як суд зьняў зь яго адно з галоўных абвінавачваньняў у карупцыі.

Напярэдадні суд пастанавіў вызваліць экс-прэзыдэнта. Чытайце больш падрабязна >>
XS
SM
MD
LG