Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Справу аб падрыхтоўцы замаху на Пуціна перадалі ў суд


Грамадзянін Казахстану Ільля П'янзін.

Грамадзянін Казахстану Ільля П'янзін.

Справа Ільлі П'янзіна, якога абвінавачваюць у падрыхтоўцы замаху на прэзыдэнта Расеі Ўладзімера Пуціна перададзеная ў суд. Пра гэта паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

«Намесьнік генпракурора РФ Уладзімер Маліноўскі зацьвердзіў абвінаваўчае заключэньне па крымінальнай справе ў дачыненьні да Ільлі П'янзіна, які ў сьнежні 2011 — студзені 2012 году рыхтаваўся да замаху на жыцьцё Ўладзімера Пуціна, што займаў у той пэрыяд пасаду старшыні ўраду Расеі», — гаворыцца ў паведамленьні нагляднага ведамства.

У лютым 2012 году спэцслужбы Расеі і Ўкраіны паведамілі аб затрыманьні ў Адэсе некалькіх чалавек, што знаходзіліся ў міжнародным вышуку. Паводле інфармацыі спэцслужбаў, затрыманыя плянавалі замах на Ўладзімера Пуціна і чачэнскага лідэра Рамзана Кадырава.

Пазьней паводле запыту Генпракуратуры Расеі П'янзін быў выдадзены расійскаму боку.
XS
SM
MD
LG