Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БНП: адзначым гадавіну незалежнасьці салютам


Анатоль Міхнавец

Анатоль Міхнавец

Сябры арганізацыі Беларуская нацыянальная памяць (БНП) маюць намер адзначыць гадавіну абвяшчэньня незалежнасьці Беларусі салютам.

«Мы будзем гэта рабіць у Беларусі і заклікаем, каб беларускія патрыёты а 20:12 25 жніўня далучыліся да нас па ўсёй краіне», — сказаў Свабодзе кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец.

Тэкст закліку сяброў БНП:

«Беларусы!

25 жніўня 1991 году беларускі народ зьдзейсьніў мару стагодзьдзяў — дасягнуў дзяржаўнай Незалежнасьці.

Беларуская Нацыянальная Памяць заклікае годна ўшанаваць гэты вялікі дзень — Дзень абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі.

Узгадаем усіх, хто ахвярна змагаўся за Волю і Незалежнасьць нашага Краю!

Дваццаць два гады таму, 25 жніўня 1991 году а 20 гадзіне 12 хвіліне Дэклярацыя аб дзяржаўным сувэрэнітэце атрымала статус канстытуцыйнага закону.

Хай роскат салюту 25 жніўня а 20 гадзіне 12 хвіліне будзе нашым чынам і напамінам пра той славуты і лёсавызначальны дзень.

Сябры, далучайцеся!

Дамо салют у гонар Дня Незалежнасьці Беларусі!»

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG