Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Помнік Ельцыну паставяць у Таліне


Помнік у Краснаярску

Помнік у Краснаярску

На ўрачыстасьць запрошаныя Наіна Ельцына, Станіслаў Шушкевіч і Генадзь Бурбуліс.

У Таліне сёньня адкрыюць барэльеф Барысу Ельцыну. Як паведамляе «Інтэрфакс», манумэнт першаму прэзыдэнту Расейскай Фэдэрацыі ўсталяваны ў цэнтры сталіцы Эстоніі. На цырымонію запрошаная Наіна Ельцына. Арганізатары чакаюць таксама прыбыцьця былога старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча і паплечніка Ельцына Генадзя Бурбуліса.

На помніку высечаны надпіс на эстонскай, англійскай і расейскай мовах: «У памяць аб першым прэзыдэнце Расеі, аб ягоным укладзе ў мірнае аднаўленьне незалежнасьці Эстоніі ў 1990-1991 гадах».

Барэльеф створаны маладым эстонскім скульптарам на аснове бюста працы Эрнста Неізвеснага, які быў падораны расейскім скульптарам сям’і Ельцыных.

З ініцыятывай увекавечыць памяць былога расейскага лідэра выступілі 39 грамадзкіх дзеячаў і прадпрымальнікаў Эстоніі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG