Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
Былому высокапастаўленаму функцыянэру прад’яўленыя абвінавачваньні ў хабарніцтве, карупцыі і злоўжываньні ўладай. Гэта найбуйнейшы за апошнія дзесяцігодзьдзі працэс над вышэйшым партыйным функцыянэрам.

Бо Сілай, якому прадказвалі бліскучую партыйную кар’еру, быў выключаны з партыі і зьняты з працы ў 2012 годзе пасьля таго, як яго жонка апынулася замешанай ў забойстве брытанскага бізнэсмэна Ніла Гэйвуда. Пазьней яна была прызнаная вінаватай у датычнасьці да злачынства і зараз знаходзіцца ў турме.

Прыхільнікі Бо Сілая заяўляюць, што прад’яўленыя былому партыйнаму босу абвінавачваньні і суд матываваныя палітычна. Бо Сілай карыстаецца вялікай папулярнасьцю сярод тых, хто адчувае сымпатыі да палітычнай сыстэмы, якая існавала ў Кітаі пры Мао Цзэдуне.

Калі, як і мяркуецца, суд прызнае Бо Сілая вінаватым, яму пагражае сьмяротнае пакараньне або доўгае турэмнае зьняволеньне. Барацьба з карупцыяй зьяўляецца адной з задач, якую перад кітайскімі ўладамі паставіў старшыня КНР Сі Цзіньпін.

Як адзначае агенцтва Reuters, 98 працэнтаў судовых працэсаў у Кітаі завяршаюцца абвінаваўчымі прысудамі.
XS
SM
MD
LG