Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хімічная зброя ў Сырыі: ЗША заклікаюць расьсьледаваць, Расея называе гэта правакацыяй


ЗША заклікалі ўлады Сырыі неадкладна даць інспэктарам ААН доступ у раёны, дзе, як сьцьвярджае сырыйская апазыцыя, армія ўжыла хімічную зброю супраць мірных жыхароў. Пра гэта гаворыцца ў заяве прадстаўніка Белага дома Джошуа Эрнэста.

Раней Рада Бясьпекі ААН паведаміла, што ў сераду правядзе тэрміновую нараду ў сувязі з заявамі аб новых выпадках ужываньня хімічнай зброі.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Расеі Аляксандр Лукашэвіч заявіў, што інфармацыя аб ужываньні сырыйскімі ўладамі хімічнай зброі падобная на загадзя сплянаваную правакацыю.

У сераду сырыйская апазіцыя заявіла, што ў выніку выкарыстаньня ўрадавымі сіламі хімічнай зброі ў прыгарадах Дамаску загінулі каля 1300 чалавек.

Урад Сырыі і армія адпрэчваюць абвінавачваньні ў выкарыстаньні хімічнай зброі.

У нядзелю група прыбыла ў Дамаск для расьсьледаваньня выпадкаў магчымага ўжываньня хімічнай зброі ў Сырыі.
XS
SM
MD
LG