Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

За паўгода ў Менску працаўладкавалася больш за 6 тысяч замежнікаў


У першым паўгодзьдзі ў сталіцы прыцягнуты на працу 6261 замежны грамадзянін. Пра гэта на прэс-канфэрэнцыі ў Менгарвыканкаме паведаміла начальнік упраўленьня занятасьці насельніцтва Тацяна Кудзевіч.

Больш за 70% замежных грамадзян працаўладкавалася ў сфэру будаўніцтва па такіх прафэсіях, як муляры, цесьляры, бэтоншчыкі, тынкоўшчыкі, электрамантажнікі, страхары, арматуршчыкі.

Больш за 30% з працаўладкаваных замежнікаў — грамадзяне Кітая. Для работы ў сталіцы прыцягнутыя таксама грамадзяне Ўзбэкістана, Літвы, Туркменістана, Віетнама, Паўночнай Карэі ды іншых краін.
XS
SM
MD
LG