Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прамысловая вытворчасьць Менску зьнізілася амаль на 19%


Прамысловая вытворчасьць Менску ў студзені-ліпені 2013 году ўпала на 18,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам 2012 году і склала 64,5 трыльёна, паведамляе Белстат. У ліпені 2013 году спад вытворчасьці склаў 4,8% у месячным вылічэньні і 18,3% — у гадавым.

Валавы рэгіянальны прадукт зьнізіўся на 0,5% — да 81,8 трыльёна рублёў.

Запасы гатовай прадукцыі на 1 жніўня 2013 году ацэньваюцца ў 8,7 трыльёна, або 118,8% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасьці (супраць 51,9% на 1 жніўня 2012 году).

Інвэстыцыі ў асноўны капітал зьнізіліся на 3,9% і склалі 20,8 трыльёна рублёў.
XS
SM
MD
LG