Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфарматар Wikileaks асуджаны да 35 гадоў зьняволеньня


Брэдлі Мэнінга суправаджаюць на суд 20 жніўня 2013 году

Вайсковы суд апраўдаў 25-гадовага шэрагоўца амэрыканскай арміі Брэдлі Мэнінга па найбольш сур’ёзным абвінавачваньні ў дапамозе ворагу, але прызнаў вінаватым па большасьці з прынамсі 20 іншых абвінавачваньняў, у тым ліку шпіянажы, крадзяжы і кампутарным махлярстве. Пра гэта паведаміла агенцтва Reuters.
Абвінавачваньне прасіла для Мэнінга 60 гадоў турмы, абарона настойвала на 25 гадах.

Пракуроры спрабавалі даказаць, што ў Мэнінга былі «варожыя намеры» ў дачыненьні да ЗША і што ён ведаў, што сакрэтныя матэрыялы, якія ён апублікаваў, будуць даступныя ў інтэрнэце ворагам Амэрыкі, у тым ліку тэрарыстычнай арганізацыі «Аль-Каіда».

Суд не пагадзіўся з гэтымі абвінавачваньнямі, але палічыў віну Мэнінга дастатковай, каб прызнаць яго вінаватым у шпіянажы.

Мэнінг быў арыштаваны ў траўні 2010 года ў Іраку, дзе праходзіў службу. Ён прызнаўся ў тым, што перадаў сайту Wikileaks для публікацыі відэазапіс удараў з паветра, у выніку якіх былі забітыя мірныя грамадзяне, сотні тысяч дакладаў аб інцыдэнтах на франтах вайны ў Аўганістане і Іраку, дасье на зьняволеных турмы Гуантанама і каля 250 тысяч дыпляматычных тэлеграмаў дзярждэпартамэнту ЗША.

Абвінавачваньне прасіла для Мэнінга 60 гадоў турмы, абарона настойвала на 25 гадах.

Некамэрцыйны праект WikiLeaks быў афіцыйна адкрыты ў 2007 годзе. Сваёй мэтай WikiLeaks лічыць давядзеньне важных навін і інфармацыі да грамадзкасьці. Інфармацыя атрымліваецца праз ананімныя крыніцы з дапамогай інавацыйных сродкаў, якія гарантуюць бясьпеку інфарматара.
XS
SM
MD
LG