Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Мубарака вызваляюць пад заклад


Хосьні Мубарак падчас суду 13 красавіка 2013 году.

Хосьні Мубарак падчас суду 13 красавіка 2013 году.

Суд у Эгіпце пастанавіў вызваліць пад заклад былога прэзыдэнта краіны 85-гадовага Хосьні Мубарака. Пра гэта паведамляе BBC. Дакладная сума закладу не раскрываецца.

Па словах прадстаўнікоў абароны, цяжка хворы палітык можа выйсьці на волю ўжо ўвечары сёньня.

У панядзелак суд зьняў з экс-прэзыдэнта апошні пункт абвінавачваньня ў карупцыі, на падставе якога ён знаходзіцца ў зьняволеньні ў турме Тора.

Справа аб дачыненьні Мубарака да забойстваў удзельнікаў антыўрадавых акцый накіраваная на новы разгляд, і суд дазволіў яму чакаць гэтага працэсу на волі.

У чэрвені мінулага году 85-гадовы Мубарак быў прызнаны вінаватым у змове з мэтай забойства ўдзельнікаў дэманстрацый 2011 года і асуджаны да пажыцьцёвага зьняволеньня, аднак у студзені гэтага году яго адвакаты дамагліся перагляду справы.
XS
SM
MD
LG