Лінкі ўнівэрсальнага доступу

І я скажу, хто ты. Справядлівасьць гэтай прымаўкі пацьвярджаюць шматлікія дасьледаваньні: кола знаёмых і сяброў чалавека мае такія ж звычкі, як і ён сам. І мець сяброў — карысна для здароўя.

Сацыялягічны цэнтар Gallup правёў сёлета дасьледаваньне звычак амэрыканцаў. Было апытана каля 2000 чалавек.

Падчас апытаньня амаль палова тых, хто лічыць сябе алькаголікам, адказалі, што ў іх атачэньні шмат людзей, якія моцна п’юць. У той жа час падобны адказ далі толькі 30% тых, хто алькаголь не ўжывае.

У курцоў сябры і знаёмыя курцы сустракаюцца ўдвая часьцей, чым у тых, хто ня паліць. Нават такі паказьнік, як залішняя вага, дае падобную заканамернасьць: у атачэньні тоўстых людзей таўстуноў значна больш, чым сярод людзей сярэдняга целаскладу ці сярод хударлявых.

Кірунак сувязі часам цяжка вызначыць: ці то нашае атачэньне ўплывае на нас, робячы на падобным на сябе, ці мы шукаем, падбіраем сабе атачэньне з падобных на нас.

Але атачэньне ў любым выпадку адыгрывае выключную ролю ў нашым жыцьці.
Менавіта сябры, сяброўскія сувязі дапамагаюць людзям перажываць моцныя стрэсы. Прычым, як паказалі дасьледаваньні, жанчыны больш схільныя да такой рэакцыі. У сытуацыі стрэсу жаночы арганізм прадукуе гармон аксыцытан, які стымулюе ўсталяваньне сяброўскіх паводзінаў, а не арыентацыю на барацьбу ці ўцёкі, да чаго больш схільныя мужчыны.

Сяброўскія, сацыяльныя сувязі істотна ўплываюць на стан здароўя. Нядаўняе дасьледаваньне, праведзенае ў Аўстраліі, паказала, што старыя, якія маюць шмат сяброў, жывуць прыкметна даўжэй, чым іх самотныя аднагодкі.

Шэраг дасьледаваньняў паказаў, што людзі, якія маюць шмат сяброў, радзей пакутуюць ад хваробаў сэрца і маюць нават большую выжывальнасьць пры захворваньні ракам.
XS
SM
MD
LG