Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Супрацоўнікамі КДБ пры атрыманьні хабару ў памеры 1000 даляраў ЗША затрыманая з доказамі злачынства начальніца ўпраўленьня Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і яе намесьнік.

Непасрэдна пры перадачы грошай быў затрыманы і давальнік хабару — заснавальнік адной з прыватных будаўнічых структур Менска, паведамляе прэсавая служба КДБ.

У ходзе папярэдняга расьсьледаваньня ўстаноўлена, што службовымі асобамі Мін’юста неаднаразова атрымліваліся незаконныя грашовыя ўзнагароды за садзейнічаньне ў спрыяльным вырашэньні пытаньняў, якія ўваходзяць у іх кампэтэнцыю і зьвязаных з іх прафэсійнай дзейнасьцю.

У дачыненьні да карумпаваных чыноўнікаў КДБ заведзеная крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.430 (атрыманьне хабару групай асоб) КК Рэспублікі Беларусь. У дачыненьні да заснавальніка фірмы заведзеная справа па ч.1 арт.431 (дача хабару) КК Рэспублікі Беларусь.

Затрыманыя зьмешчаны ў СІЗА КДБ.
XS
SM
MD
LG